Прэзідэнт Славакіі заявіў, што з органаў улады трэба выгнаць фашыстаў

Прэзідэнт Славакіі заявіў, што з органаў улады трэба выгнаць фашыстаў

Прэзідэнт Славакіі заявіў, што з органаў улады трэба выгнаць фашыстаў. Андрэй Кіска абураны, што правая партыя “Котлеба — Народная партыя Наша Славакія” мае падтрымку кожнага дзясятага славака. Як інфармуе РІА “Новости”, прэзідэнт у аўторак выступаў на ўрачыстасці з нагоды 73-х угодкаў пачатку Славацкага нацыянальнага антынацысцкага паўстання. Ён заявіў, што для многіх грамадзян была шокам навіна, што ў Банска-Быстрыцы, цэнтры колішняга паўстання, мясцовыя выбары выйграў “фашыст” і стаў кіраўніком края. Яшчэ большым шокам стала тое, што летась правыя паспяхова паўдзельнічалі ў парламенцкіх выбарах, адзначыў Кіска.

“Мы павінны супрацьстаяць ідэалогіі зла і на выбарах мясцовых органаў самакіравання, якія адбудуцца праз тры месяцы, выгнаць фашыстаў з органаў улады і не дапусціць іх новага абрання”, — заявіў прэзідэнт Славакіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі