Прэзідэнт Туркменістана напісаў песню-хіт

Прэзідэнт Туркменістана напісаў песню-хіт

У Туркменістане з размахам і помпай адзначылі Дзень Незалежнасці. Вялікія ўрачыстасці адбыліся ў тым ліку на сталічным стадыёне, дзе зладзілі прадстаўленне ў стылі масовак у Паўночнай Карэі, паведамляе тэлеканал "Белсат".

На сцэне Палаца кангрэсаў у Ашхабадзе прайшоў святочны канцэрт, на які прыйшоў і кіраўнік краіны Гурбангулы Бердымухамедаў. У зале ён заняў сваё персанальнае залатое крэсла.

У канцэрце ўзялі ўдзел творчыя калектывы, вядомыя народныя і оперныя спевакі, маладыя зоркі туркменскай эстрады і танцавальныя і фальклорныя ансамблі. На заканчэнне канцэрту ўсе выканаўцы заспявалі твор "Наперад! І толькі наперад, край родны — Туркменістан!", словы і музыку да якога напісаў кіраўнік краіны.

Дарэчы, Бердымухамедаў не толькі ездзіць верхам, на ровары і займаецца аўтаспортам. Ён любіць таксама часамі развіваць свае вакальныя і інструментальныя навыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі