Пры пажары ў аршанскім інтэрнаце эвакуявалі 81 чалавека (фота)

У будынку на вуліцы Якубоўскага, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, у адным з пакояў агонь пашкодзіў маёмасць, таму закураныя сцены і столь. Жыхарка пакоя пакінула яго самастойна да прыбыцця ратавальнікаў. 


Адміністрацыя інтэрната разам з ратавальнікамі з шостага і вышэйшых паверхаў па лесвiчных маршах эвакуявала 81 чалавека.

Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць жыхаркі пакоя пры курэнні.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі