Пры праверцы міжнародных аўтобусаў парушэнні выявілі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота

24-25 жніўня транспартная інспецыя разам з ДАІ праверыла ў рэгіёнах аўтобусы міжнародных рэйсаў. Выявілася, што кіроўцы парушаюць заканадаўства аб арганізацыі і выкананні міжнародных перавозак па ўсёй краіне, піша БЕЛТА.

Падчас праверак за мінулыя выходныя было зафіксавана больш за 80 парушэнняў. Падчас праверак інспектары ў першую чаргу звярталі ўвагу на захаванне кіроўцамі рэжыму працы і адпачынку.

У Брэсцкай вобласці выявілі 17 парушэнняў. Кіроўцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, у аднаго з іх кантралёры канфіскавалі прафесійную карту.

На Віцебшчыне праверылі 17 міжнародных аўтобусаў і пакаралі сем кіроўцаў. Таксама ў сямі кіроўцаў знайшлі парушэнні на Гомельшчыне, але там праверылі толькі 11 аўтобусаў. У Гродзенскай вобласці пад кантроль трапілі 24 аўтобусы. Выявілі дзевяць вадзіцеляў-парушальнікаў. У Магілёўскай вобласці ў сямі правераных аўтобусах знайшлі дзевяць парушэнняў.

А падчас праверкі па Мінску і Мінскай вобласці былі пракантраляваныя 58 аўтобусаў. У іх інспектары выявілі 28 парушэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі