Пры землятрусе ў Японіі загінулі тры чалавекі, 200 пацярпелі

Пры землятрусе ў Японіі загінулі тры чалавекі, 200 пацярпелі

На захадзе Японіі зранку 18 чэрвеня адбыўся мемлятрус магнітудай 6,1 бала. Яго ахвярамі сталі тры чалавекі, перадаюць замежныя інфармагенцтвы. Каля двухсот жыхароў чатырох прэфектураў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 

Агулам падземныя штуршкі адчуваліся ў адзінаццаці рэгіёнах краіны. Яго ачаг залягаў на глыбіні 13 кіламетраў. Землятрус пакінуў каля 170 тысяч дамоў без электрычнасці. Рух цягнікоў і метро быў спынены, авіярэйсы адмененыя. 

Аднак істотных разбурэнняў няма, пагрозу цунамі таксама выключылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі