Прыбралі чырвоную пляму: ФК "Спадарожнік" растлумачыў, чаму з лога знікла Пагоня

Няма больш на "Спадарожніку" "Пагоні"! / Еўрарадыё
Няма больш на "Спадарожніку" "Пагоні"! / Еўрарадыё

У лютым 2021-га лагатып футбольнага клуба "Спадарожнік Рэчыца" абнавіўся — на месцы знака мэблевага прадпрыемства "Рэчыцадрэў" з'явілася... "Пагоня"! Зрэшты, здаецца, палітыкі ў гэтым рашэнні не было: вершнік у срэбных латах на фоне ружовай харугвы — гэта герб Рэчыцы. Яго з'яўленне на лога рэчыцкага клуба цалкам лагічнае.

Убрали красное пятно: ФК “Спутник” объяснил, почему с лого исчезла “Погоня”
Лагатыпы "Спадарожнік Рэчыца". Да і пасля рэбрэндынгу / Еўрарадыё

Як удалося даведацца Еўрарадыё, размясціць "Пагоню" на лагатыпе было рашэннем футбалістаў, трэнерскага штаба і адміністрацыі клуба. Над гербам працавала прыватная дызайнерская фірма.

Аднак да сярэдзіны сакавіка, калі пачынаецца чэмпіянат Беларусі, лагатып каманды чакаў яшчэ адзін рэбрэндынг. "Пагоня" з яго знікла. А лога "Рэчыцадрэва" на сваё ранейшае месца не вярнулася — яно так і засталося па баках.

Убрали красное пятно: ФК “Спутник” объяснил, почему с лого исчезла “Погоня”
Вось так выглядае лагатып "Спадарожнік Рэчыца" цяпер

Хто прыняў рашэнне пра рэбрэндынг?

— Была вялікая чырвоная пляма, яна не адпавядала нашаму колеру. Таму мы яе прыбралі, — ці то жартам, ці то ўсур'ёз кажа дырэктар "Спадарожніка" Алег Манастырскі. — Напішыце, што гэта маё асабістае рашэнне. Але мы гэта абмяркоўвалі ўнутры калектыву.

Зрэшты, крыху пазней Манастырскі прызнаецца: пазбавіцца ад "Пагоні" на лагатыпе клубу "дапамаглі":

— Спачатку мы ні з кім яго [лагатып. — Еўрарадыё] не ўзгаднялі. А калі паўстала пытанне пра ўзгадненне, нам сказалі, што вось так і так будзе лепш. Размаўлялі з мясцовымі ўладамі, размаўлялі са спонсарамі. Гэтым займаліся спецыялісты, яны там нешта стэлефанаваліся, парашалі. Я кажу: мне ўсё роўна, рабіце што хочаце, мне гэтыя карцінкі не важныя. Для мяне гэта не было вялікай праблемай.

Па словах Манастырскага, і ў гэтым рашэнні палітыкі няма. Маўляў, ніхто на клуб не аказваў ціску — ні мясцовыя ўлады, ні федэрацыя футбола.

— Я вам нават больш скажу, што нават федэрацыя не ў курсе, яны самі нават здзіўленыя. Да нас не было прэтэнзій наогул ніякіх, — кажа Манастырскі.

Тым часам заўзятары "Спадарожніка" ўжо стварылі петыцыю за вяртанне "Пагоні" на лагатып футбольнага клуба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі