Прыбыткі Пінска скараціліся на 16%
Сёлета за паўгода пінскі гарадскі бюджэт недалічыўся 16% прыбыткаў. Кіраўніцтва горада наракае, што зменшыліся паступленні ад платных паслуг гарадскога аўтапарку, медыцынскіх і навучальных устаноў.
Перапоўненыя склады прадпрыемстваў таксама не дазваляюць ў ранейшых памерах папаўняць гарадскі бюджэт. Каб выправіць сітуацыю, выканкам больш чым на 10% скараціў бюджэтныя выдаткі.