Прыбытковыя прадпрыемствы Беларусі пералічаць частку грошай дзяржаве

Прыбытковыя прадпрыемствы Беларусі пералічаць частку грошай дзяржаве

Прыбытковыя прадпрыемствы Беларусі пералічаць частку прыбытку па выніках працы за мінулы год у рэспубліканскі бюджэт (у "дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця"). Адпаведную пастанову прыняў урад. У спісе — 29 прадпрыемстваў. Сярод іх — "Белтэлекам", "Белдзяржстрах", "Белзнешпрамсервіс", "Белспецзнештэхніка", "Беларуськалій", "МАПІД".

Больш за іншых грошай пералічыць у бюджэт "Беларуськалій" — 158,7 млрд рублёў, а "Белтэлекам" — 115,7 млрд рублёў. Частка прыбытку будзе пералічвацца ў лютым-чэрвені 2016 года штомесячна роўнымі часткамі. Кантраляваць гэта будуць профільныя міністэрствы. Цалкам спіс прадпрыемстваў і сумы, якія яны павінны пералічыць, гл. тут.

Прыбытковыя прадпрыемствы Беларусі пералічаць частку грошай дзяржаве

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі