Прысутнасць ПВК Вагнера ў Беларусі не спрыяе стабільнасці — Дзярждэп ЗША
Вагнераўцы ў Растове / privet-rostov.ru
У Дзярждэпе ЗША мяркуюць, што перабыванне ў Беларусі байцоў прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер" не будзе спрыяць стабільнасці краіны. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпа Мэцью Мілер.
"Як я казаў раней, рашэнне запрасіць ПВК Вагнера ў Беларусь стала яшчэ адным знакам, што рэжым Лукашэнкі аддае прыярытэт інтарэсам Уладзіміра Пуціна перад інтарэсамі свайго народа. Прысутнасць ПВК Вагнера ніколі не спрыяла стабільнасці, дзе б яны ні былі", — сказаў Мілер.
Па яго словах, Вашынгтон не ведае, дзе знаходзяцца заснавальнік ПВК Яўген Прыгожын ды іншыя прадстаўнікі кампаніі.
Пры гэтым амерыканскі дыпламат дадаў, што ЗША працягнуць намаганні, каб прыцягнуць ПВК "Вагнер" да адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.