Хілары Клінтан атрымала беларускую ўзнагароду

Святлана Ціханоўская і Хілары Клінтан

Святлана Ціханоўская і Хілары Клінтан / t.me/parlamentbel/

Амерыканскі палітык Хілары Клінтан атрымала беларускую ўзнагароду. Гэта Крыж добрасуседства "за салідарнасць і падтрымку дэмакратычнай Беларусі". Ён заснаваны Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі, а ўручыла ўзнагароду яго кіраўніца Святлана Ціханоўская, паведамляе "Парламенцкі канал".

Напярэдадні Ціханоўская прыняла ўдзел у штогадовай сустрэчы Clinton Global Initiative на палях Генасамблеі ААН. Разам з Хілары Клінтан і Юліяй Навальнай яна паразмаўляла пра важнасць выкарыстання ўсіх дэмакратычных інструментаў для падтрымкі тых, хто змагаецца з дыктатурай.

Хілары Клінтан атрымала беларускую ўзнагароду
t.me/parlamentbel/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі