Прызначаны новы кіраўнік Савета па развіцці прадпрымальніцтва
У Беларусі прызначаны новы кіраўнік Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Ім стаў першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Згаданы Савет — гэта кансультацыйны орган пры кіраўніку дзяржавы, які рыхтуе прапановы па развіцці бізнесу, удзельнічае ў фармаванні ўмоў для прыцягнення інвестыцый у беларускую эканоміку. Крутой разглядае структуру як найважнейшую пляцоўку "дыялогу дзяржавы і бізнесу".
Раней Савет па развіцці прадпрымальніцтва ачольваў Аляксандр Турчын, ужо былы першы віцэ-прэм'ер. Але ў канцы 2019-га ён быў прызначаны старшынём Мінскага аблвыканкама. Замест яго першым намеснікам прэм'ер-міністра стаў тагачасны міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.