Пучдэмон: Каталонская рэспубліка перамагла манархію

Пучдэмон: Каталонская рэспубліка перамагла манархію

На парламенцкіх выбарах у Каталоніі зноў перамаглі тры партыі, якія выступаюць за незалежнасць аўтаноміі ад Мадрыда. У мясцовым парламенце “Рэспубліканскія левыя Каталоніі”, “Разам за Каталонію” і “Народны саюз” атрымаюць 70 месцаў з 135, а гэта значыць будуць мець большасць. Партыя “Грамадзяне”, якая выступае за тое, каб Каталонія засталася ў складзе Іспаніі, будзе мець 36-37 месцаў (падлік галасоў яшчэ не скончаны), інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Экс-кіраўнік каталонскага ўраду Карлес Пучдэмон, які знаходзіцца ў Бруселі, заявіў, што “Каталонская рэспубліка перамагла манархію”. Ён запатрабаваў, каб іспанскія ўлады адмянілі прамое кіраванне Каталоніяй з Мадрыда і вызвалілі ўсіх затрыманых незалежнікаў.

Як вядома, датэрміновыя парламенцкія выбары ў Каталоніі былі прызначаны ўладамі Іспаніі, якія не прызналі вынікі рэферэндума аб незалежнасці 1 кастрычніка, а таксама абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі 27 кастрычніка яе парламентам. Тады іспанскі прэм’ер-міністр Марыяна Рахой заявіў, што ад улады адхіляюцца чальцы каталонскага ўраду на чале з Пучдэмонам, а парламент аўтаноміі распускаецца. Крымінальныя справы былі распачатыя ў адносінах двух дзясяткаў каталонскіх палітыкаў.

Прадстаўнікі Еўракамісіі заявілі, што вынікі парламенцкіх выбараў у Каталоніі ніяк не паўплываюць на пазіцыю Бруселя. Улады ЕС па-ранейшаму лічаць “каталонскае пытанне” ўнутранай справай Іспаніі.

Пучдэмон: Каталонская рэспубліка перамагла манархію
Карлес Пучдэмон. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі