Пуцін абмеркаваў сітуацыю ў Украіне з Лукашэнкам і Назарбаевым
Тэлефонныя размовы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым адбыліся 3 сакавіка.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Крамля. Падчас гутарак абмяркоўвалася крызісная сітуацыя ва Украіне. Як паведамляе прэс-служба Крамля, гэтая сітуацыя стварае "рэальную небяспеку жыццю і законным інтарэсам рускамоўнага насельніцтва, перш за ўсё ў Крыме і ўсходніх рэгіёнах гэтай краіны".
Нагадаем, што ўвечары 3 сакавіка з'явіліся звесткі, што камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі Аляксандр Вітко высунуў ультыматум украінскім ваенным у Крыме — да 5-й гадзін раніцы аўторка перайсці на бок крымскіх уладаў. Праз нейкі час Мінабароны Расіі абвергла гэтыя звесткі.
Тым часам выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заклікаў жыхароў ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах разам з усімі абараняць Украіну ад знешняй агрэсіі.
Фота — ria.ru