Пуцін ізноў узначаліў рэйтынг самых уплывовых людзей па версіі Forbes
Прэзідэнт Расіі другі год запар прызнаны самым уплывовым чалавекам свету.
Часопіс Forbes апублікаваў свой спіс самых уплывовых людзей свету. Як і летась яго ўзначальвае кіраўнік Расіі. Другое месца ў рэйтынгу заняў прэзідэнт ЗША Барак Абама, на трэцім апынуўся старшыня КНР Сі Цзіньпін, паведамляе сайт meduza.io.
Forbes адзначае, што ў 2014 годзе Пуцін сіламоц далучыў Крым да Расіі і ўступіў у вайну ва Украіне, падчас якой быў збіты грамадзянскі авіялайнер. Як гаворыцца ў артыкуле, "амаль напэўна" самалёт збілі з ракетнага комплексу, пастаўленага Расіяй.
Фота — russian.people.com.cn