Пуцін: Расія выдала дастаткова крэдытаў Беларусі

Аб'ём крэдытных рэсурсаў, прадастаўленых Расіяй Беларусі, дастатковы. Пра гэта, па звестках "Інтэрфакса", заявіў прэм'ер- міністр РФ Уладзімір Пуцін падчас размовы з расіянамі ў жывым эфіры ў чацвер. "На думку нашых экспертаў, аб'ём выдадзеных намі крэдытных рэсурсаў дастатковы", — сказаў ён. Прэм'ер нагадаў пры гэтым, што Беларусь атрымлівае таксама падтрымку і з МВФ, "у які мы, Расія, увесь час накіроўваем грошы і ўвесь час ставім перад МВФ пытанні пра тое, што нашыя грошы павінны выкарыстоўвацца не ў апошнюю чаргу на падтрымку нашых бліжэйшых суседзяў і саюзнікаў".

Пуцін таксама нагадаў, што ў 2007 годзе Расія выдала Беларусі крэдыт на $1,5 млрд, у 2008 годзе — $1 млрд, а ў 2009 годзе — $500 млн. "Газпром" праплаціў яшчэ $650 млн, гэта значыць у цэлым з Расіі прыйшло ў 2009 годзе больш за $1 млрд, падкрэсліў расійскі прэм'ер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі