Пуцін сказаў Лукашэнку, што Расія не можа пайсці на аб'яднанне з Беларуссю

Пуцін сказаў Лукашэнку, што Расія не можа пайсці на аб'яднанне з Беларуссю

Уладзімір Пуцін сказаў Аляксандру Лукашэнку, што Расія не можа пайсці на аб'яднанне з Беларуссю. Пра гэта заявіў беларускі кіраўнік на нарадзе ў Мінску, прысвечанай сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны ў 2019 годзе і "падыходам да далейшага развіцця інтэграцыйных накірункаў".

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і ў Расі апошнім часам шмат "размоваў аб аб'яднанні дзвюх дзяржаваў". Таксама "шмат цяпер з'явілася пытанняў у сувязі з царквою ва Украіне аб аўтакефаліі нашай цаквы ў Беларусі". Кіраўнік дзяржавы назваў гэтыя пытанні "вельмі дурнымі, прыцягнутымі за вушы для абмеркавання ў нашым грамадстве", інфармуе яго прэс-служба.

"Мы з прэзідэнтам Расіі адназначна вызначылі, што сёння ў парадку дня такога пытання няма — аб аб'яднанні", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. І для гэтага існуе шмат прычын, адзначыў ён.

"Няма такой магчымасці ў Расіі, улічваючы наступствы ўсяго, на гэта пайсці, — гаварыў на нарадзе Лукашэнка. — Таму трэба супакоіцца і спыніць гэтыя размовы, што хтосьці кагосьці нахіліў або нахіляе. Тут ніхто нікога не нахіліць".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 10.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі