Як Пуцін уручыў Лукашэнку ордэн Аляксандра Неўскага (відэа)

Аляксандр Лукашэнка атрымаў ад расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ордэн Аляксандра Неўскага. Гэта адбылося 3 сакавіка ў Маскве перад паседжаннем Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы.

“Наша стаўленне да вас ведаеце добра: без вашай актыўнай пазіцыі па збліжэнні Беларусі і Расіі не было б не толькі Саюзнай дзяржавы, але зусім дакладна не было б і Адзінай эканамічнай прасторы, не было б нашага Еўразійскага саюза”, — сказаў Уладзімір Пуцін.

На гэта Лукашэнка заўважыў: “Цяпер мой нябесны апякун будзе мяне абараняць яшчэ болей”. Беларускі лідар меў на ўвазе Аляксандра Неўскага, перадае БЕЛТА.

Указ аб уручэнні Лукашэнку гэтай высокай узнагароды Пуцін падпісаў ажно 30 жніўня 2014 года — да дня народзінаў кіраўніка Беларусі. Само ўручэнне ордэна адбылося толькі ўчора.

Як сказана ва ўказе, Лукашэнку ўзнагароджваюць “за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё традыцыйных сяброўскіх сувязяў паміж Расіяй і Беларуссю, паглыбленне двухбаковага ўзаемадзення ў палітычнай, абароннай, эканамічнай і сацыяльнай сферах".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі