Пуцін вырашыў не ехаць на "Саюзную рашучасць" у Беларусь
Уладзімір Пуцін вырашыў не ехаць на сумесныя вучэнні "Саюзная рашучасць" у Беларусь. Пра адсутнасць паездкі ў планах расійскага прэзідэнта паведаміў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.
Тым часам расійскі пасол у нашай краіне Барыс Грызлоў заявіў, што Масква паставіць Мінску тую зброю, якую палічыць патрэбным — для ўмацавання "саюзнай групоўкі" і "заходняй мяжы". Паводле яго слоў, пытанне паставак узбраення абмяркоўвалася на нядаўняй сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі і міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу.
"Гэта не павінна выклікаць у Захада нейкую нечаканую рэакцыю, нічога экстраардынарнага ў гэтым няма", — дадаў пасол.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.