Пулкінен не згуляе ў сённяшнім матчы мінскага "Дынама" з "Тарпеда"

Пулкінен не згуляе ў сённяшнім матчы мінскага "Дынама" з "Тарпеда"

Тэму Пулкінен не згуляе ў сённяшнім матчы чэмпіянату КХЛ мінскага "Дынама" з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. У найлепшага бамбардзіра каманды (15 ачкоў у 16 матчах) траўма, інфармуе прэс-служба клуба. У спіс траўмаваных унеслі Дзмітрыя Дзерабіна. Па-ранейшаму аднаўляецца Сяргей Касціцын. Зрабілі аперацыю брамніку Аляксандру Асіпкову. А брамніка Міхаіла Карнавухава камандзіравалі ў "Дынама-Маладзечна". А вось Аляксандр Паўловіч, Павел Дзянісаў і Мікіта Феакцістаў аднавіліся пасля траўмаў і ўжо паўдзельнічалі ў трэніроўцы, могуць выйсці на лёд у сённяшнім паядынку.

Матч "Дынама" і "Тарпеда" ў чацвер пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя — на "Беларусь-5".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі