П'яны мужчына поўз па дарозе насустрач патрулю ДАІ
Экіпаж ДАІ ў Брэсцкім раёне выратаваў жыццё 48-гадоваму пешаходу, які літаральна поўз па сярэдзіне праезнай часткі "лоб у лоб" патрульнаму аўтамабілю. Як адзначае virtualbrest.by, інспектары, якія сутыкнуліся з такой нестандартнай сітуацыяй, не адразу зразумелі, што насустрач ім па дарозе паўзе чалавек.
Выявілася, што мужчына нецвярозы. Ён доўга спрабаваў растлумачыць даішнікам, куды накіроўваўся, аднак зразумець яго было складана.