Пяткевіч выйшла замуж за намесніка Зімоўскага
Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч выйшла замуж за намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Мартыненку. Цырымонія адбылася зранку 27 сакавіка ў Мінскім гарадскім доме шлюбаў. Падзея бакамі не афішавалася. Як паведамляе інтэрнэт-газета "Салідарнасць", новаспечаная нявеста ўжо была замужам. Яе былы муж Уладзіслаў Пяткевіч узначальвае "Нацыянальныя спартовыя латарэі".
Аляксандр Мартыненка вядомы тэлегледачам як вядоўца і аўтар ток-шоў Першага канала "Зваротны ход".
Аляксандр Мартыненка вядомы тэлегледачам як вядоўца і аўтар ток-шоў Першага канала "Зваротны ход".