Рабочыя ў Бабруйску спынілі галадоўку, іх патрабаванні не выканалі
Міліцыя абвінавачвае актывістаў у правядзенні несанкцыянаванай акцыі.
Група звольненых рабочых Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага спыніла галадоўку. Яны патрабавалі аднаўлення іх на працы, аднак гэтага не дамагліся.
Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка з перапынкам галадалі з 5 лістапада. Іх двойчы выводзілі з будынка мясцовага гарвыканкама, аднойчы ў міліцыі папярэдзілі пра магчымую адказнасць за несанкцыянаваную акцыю пратэсту.
"Галадоўку спынілі, таму што няма сэнсу", — цытуе словы Мікалая Жыбуля БелаПАН.
14 лістапада ўдзельнікаў галадоўкі выклікалі позвамі ў міліцыю. На рабочых склалі пратаколы, іх цяпер чакае суд. Галадоўнікі не згодныя з тым, што іх абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі.
Фота — Fotolia