Radiohead перастануць запісваць альбомы
Лідэр брытанскага гурта Том Ёрк у інтэрв'ю амерыканскаму часопісу The Believer распавёў, што выпуск пласцінкі — гэтае цэлае прадпрыемства, і гурт наўрад ці будзе на яго здольны хуткім часам. На запіс апошняга студыйнага альбома, "In Rainbows", музыкі вырашыліся,
бо выразна ўяўлялі, якім павінен быць новы матэрыял, аднак цяпер у іх
няма падобных ідэй.
Таксама Ёрк сказаў, што "не вынесе" запісу новага альбома, і што паўнавартасная студыйная сесія "заб'е" удзельнікаў Radiohead.
Замест альбомаў Ёрк і кампанія маюць намер выпускаць сінглы і іншыя запісы, якія адрозніваюцца ад паўнавартасных пласцінак меншым аб'ёмам.