Раман Галоўчанка параіў беларусам есці менш цукру: "Будзеце здаравейшыя"

Раман Галоўчанка параіў беларусам есці менш цукру: "Будзеце здаравейшыя"

У сераду прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў Гарадзейскі цукровы камбінат, дзе правёў нараду. Ён заявіў, што цукру ў нашай краіне дастаткова, сфармаваны запас на 20-25 тысяч тон, які "перавышае разліковую патрэбнасць". "На выпадак, калі хтосьці захоча зрабіць сваё жыццё яшчэ больш салодкім", дадаў Галоўчанка.

"Мы, у прынцыпе, ствараем запас кожны год, таму што хранічна ўзнікаюць нейкія ўспышкі цікавасці да цукру ў розныя месяцы пад уплывам розных фактараў,цытуе словы прэм'ера БЕЛТА. — Хоць я працягваю усім казаць: цукру трэба есці менш, будзеце здаравейшыя".

Сёлета ажыятажны попыт на цукар "у некаторых рэгіёнах" працягваўся "не больш за пяць дзён", калі яго прадавалі "у 4 разы больш, чым звычайна", распавёў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка параіў беларусам есці менш цукру: "Будзеце здаравейшыя"
Падчас нарады / vk.com/nesvizhnews

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі