"Раней былі смачныя коржыкі, а цяпер сасіска тырчыць з булкі"
Футбольны агент Валерый Ісаеў з Віцебска вырашыў схадзіць на выбары, хоць раней не хадзіў. Прагаласаваў супраць усіх і вырашыў больш не галасаваць.
"Участак пусты, прадаўцы прасілі хоць што небудзь у буфеце купіць. А там усё як у маёй школе ў буфеце 42 гады таму, толькі тады былі смачныя коржыкі за 7 капеек. А цяпер сасіска тырчыць з булкі і навявае ў такім жа стылі даць усяму гэтаму ацэнку", — піша Ісаеў.
Блогер Антон Матолька рады перамозе Ірыны Дарафеевай і прапануе "пісаць ёй з рознымі просьбамі і зваротамі як да дэпутата, якога мы "абралі".