Раніцай 19 лютага адбыўся збой у працы першай лініі мінскага метро (фота)

Раніцай 19 лютага адбыўся збой у працы першай лініі мінскага метро. Людзей перасталі пускаць на станцыі, быў перакрыты ўваход у тунэль са станцыі "Купалаўская" да станцыі "Кастрычніцкая". Паведамлялася, што адбылося гэта "з тэхнічных прычынаў". На цяперашні момант метро ўжо працуе.

"Прычынай прыпынення руху на першай лініі стала тэхнічная няспраўнасць цягніка на станцыі "Уручча", — паведаміў парталу tut.by прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін. Затрымка ў руху цягнікоў склала 4 хвіліны — з 7.31 да 7.35. Гэта была самая гадзіна пік.


Фота: Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі