Рашэнне аб аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы ўхваленае
Сінод Сусветнага патраярхату ўхваліў рашэнне аб наданні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. Такое рашэнне прынятае сёння, 11 кастрычніка. Пры гэтым аднаўляецца кананічны статус патрыярха Філарэта (Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патраярхату) і патрыярха Макарыя (Украінская аўтакефальная праваслаўная царква).
Анексія Кіеўскай мітраполіі ў 1686 годзе, калі яна перайшла пад Маскоўскі патрыярхат, прызнаная незаконнай. Цяпер Украіна зможа стварыць адзіную памесную праваслаўную царкву і абраць свайго новага кіраўніка — яму ўручаць гэтак званы томас ад Сусветнага патрыярха.
Патрыярх Філарэт заявіў, што супрацьстаяння на рэлігійнай глебе ва Украіне не будзе. Аб’яднанне павінна адбывацца добраахвотна, без гвалту. А кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патраярхату пацвердзіў, што частка святароў Маскоўскага патрыярхату ўжо заявіла пра свой намер далучыцца да адзінай памеснай царквы, паведамляе Радыё Свабода.
У сваю чаргу кіраўніцтва РПЦ мяркуе, што Україна парушыла каноны, бо звярнулася па аўтакефалію наўпроста да Сусветнага, а не да Маскоўскага патраярхату.