Расія дасць Беларусі дадатковы крэдыт на 2 мільярды долараў
Пра гэта расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў 25 снежня ў Маскве па выніках паседжання Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы.
“Хачу вас праінфармаваць, што ў часе сённяшняй сустрэчы ўрад Расійскай Федэрацыі прыняў рашэнне падтрымаць нашых калег у сувязі з тым, што адбываецца на сусветных рынках, і даць Рэспубліцы Беларусь дадатковыя крэдытныя сродкі ў 2014 годзе ў аб’ёме да 2 мільярдаў долараў”, — цытуе словы Пуціна РИА Новости.