Расія экстрадуе ў Беларусь яшчэ аднаго беларуса
Белгарадскі суд пастанавіў экстрадаваць з Расіі берасцейца Вадзіма Дубойскага, піша "Вясна". Мужчына праходзіць па артыкуле аб масавых беспарадках у Беларусі.
12 красавіка яго затрымалі ў Расіі.
Паводле інфармацыі брэсцкіх праваабаронцаў, у жніўні Вадзім быў затрыманы і збіты ў падвалах Дома правасуддзя ў Брэсце. Вадзім трапіў у лякарню і зняў там пабоі, а пасля на яго завялі крымінальную справу.
У верасні яго высачылі і затрымалі па дарозе да лекара. Пасля гэтага Вадзім пакінуў Беларусь.
Расійскія праваабаронцы будуць рыхтаваць справу Дубойскага ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.