Расія нанесла чарговы ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны
Ліквідацыя наступстваў масіраванага расійскага ўдару
Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што РФ выкарыстала больш за 40 ракет і каля 40 ударных дронаў. Толькі частку з іх удалося збіць. Удар быў нанесены па аб'ектах крытычнай інфраструктуры ў Харкаўскай, Кіеўскай, Запарожскай, Адэскай і Львоўскай абласцях. "Укрэнерга" паведаміла пра пашкоджаныя падстанцыі і аб'екты генерацыі (цалкам знішчана Трыпольская ЦЭС). Ідзе ліквідацыя наступстваў. У Харкаве ўведзены графік аварыйных адключэнняў электрычнасці.
"Крытычнай з'яўляецца патрэба Украіны ў СПА [супрацьпаветранай абароне], — піша Зяленскі. — Менавіта тут, менавіта цяпер, менавіта нашай здольнасцю пераадолець расійскі тэрор свет можа даказаць, што ўсе аднолькава ўспрымаюць тэрор як злачынства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.