Расія нанесла чарговы ўдар па Харкаве

Ліквідацыя наступстваў удару беспілотнікаў па Харкаве / t.me/dsns_telegram/

Ліквідацыя наступстваў удару беспілотнікаў па Харкаве / t.me/dsns_telegram/

Расія нанесла чарговы ўдар па Харкаве. "Вораг атакаваў Харкаў пяццю "Шахедамі", паведамляе ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Ратавальнікі пішуць, што два будынкі зруйнаваны, у адным пачаўся пажар. У трохпавярховым будынку навучальнай установы часткова абрынуліся канструкцыі 2 і 3 паверхаў, даху. Людзей там не было. Плошча пажару складала каля 200 квадратных метраў.

Яшчэ тры ўдары былі нанесены па тэрыторыі спарткомплексу, часткова пашкоджаны двухпавярховы будынак. Паранены адзін чалавек.

Нацыянальная паліцыя Украіны паведамляе, што па апошніх звестках падчас расійскага ўдару 31 ліпеня па Крывым Розе 6 чалавек загінула, 75 паранена. 

Расія нанесла чарговы ўдар па Харкаве
t.me/dsns_telegram/
Расія нанесла чарговы ўдар па Харкаве
Расія нанесла чарговы ўдар па Харкаве
t.me/pgo_gov_ua/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі