Расія падвойвае выдаткі на абарону на 2023 год — Reuters

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў спадзяецца толькі на зброю / Sputnik via Reuters

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў спадзяецца толькі на зброю / Sputnik via Reuters

Расія падвойвае выдаткі на абарону, запланаваныя на 2023 год. Мяркуецца, што яны амаль дасягнуць 10 трлн рублёў, а гэта больш за 100 мільярдаў долараў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ўрадавы дакумент. У адкрытым доступе такіх звестак няма.

З пачатку года Расія выдаткавала на абарону каля 5,59 трлн рублёў. Пры гэтым, што на ўвесь год на гэтыя мэты ў бюджэце было закладзена 4,98 трлн ($54 млрд). У згаданым дакуменце прадстаўлена новая ацэнка штогадовых выдаткаў на абарону ў памеры 9,7 трлн рублёў. Гэта складае траціну ад агульнага мэтавага паказчыка выдаткаў у 29,05 трлн рублёў.

Эксперты кажуць, што павелічэнне выдаткаў на абарону ва ўмовах вайны можа яшчэ больш павялічыць дэфіцыт. У той час рост вытворчасці прадпрыемстваў ВПК можа прывесці да паглынання іншых сектараў і выцяснення прыватных інвестыцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі