Расія прапанавала правесці ў Маскве сустрэчу міністраў фінансаў СНД
Расія прапанавала правесці 21 кастрычніка ў Маскве сустрэчу міністраў фінансаў краін СНД для абмеркавання крызісу на сусветным рынку і магчымых мераў для мінімізацыі яго наступстваў. Аб гэтым паведамляе агенцыя "Новости" са спасылкай на "крыніцу ва ўрадзе РФ"."Расія на прымальных умовах гатовая падставіць плячо суседзям", - адзначыла крыніца. У прыватнасці, паводле службоўца, зараз працягваецца абмеркаванне ўмоваў расійскага крэдыту Беларусі.
Крыніца паведаміла, што РФ сёлета апрача Беларусі дасць крэдыты Кітаю, Індыі і Кубе. Беларусь разлічвае атрымаць расійскі стабілізацыйны крэдыт у 2 млрд. даляраў. Як запэўніваў 6 кастрычніка перад паседжаннем саўміна г.зв. саюзнай дзяржавы міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, крэдыт бярэцца не для пакрыцця дэфіцыту бюджэту, ён неабходны больш як "падушка бяспекі" для эканомікі Беларусі на фоне крызісных тэндэнцый у сусветным фінансавым сектары.
БелаПАН