Расія рыхтуе мабілізацыю 300 тысяч чалавек — Зяленскі
Уладзімір Пуцін плануе папоўніць сваю армію
Расія рыхтуе дадатковую мабілізацыю 300 тысяч чалавек. Яна можа стартаваць 1 чэрвеня. Пра гэта ў сераду заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе hromadske.ua.
Пра тое, што ў РФ рыхтуецца мабілізацыя на вайну ва Украіне яшчэ 300 тысяч чалавек, паведамляюць розныя крыніцы. Мяркуецца, што яе адкладвалі, чакаючы заканчэння прэзідэнцкіх выбараў. У сакавіку міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу анансаваў стварэнне да канца 2024 года дадатковай агульнавайсковай арміі. Мабілізаваныя павінны будуць яшчэ прайсці падрыхтоўку.
Чакаецца і мабілізацыя ва ўкраінскае войска, якое таксама патрабуе новых байцоў. Раней заяўлялася пра 400-500 тысяч чалавек, якіх могуць мабілізаваць. Па словах Зяленскага, "паўмільёна... не трэба". Але іншую лічбу ён не назваў. Прэзідэнт Украіны не першы раз спасылаецца на "аўдыт украінскага войска", які правёў новы галоўнакамандуючы Аляксандр Сырскі. Высветлілася, што частка байцоў дагэтуль не была на фронце, і іх туды адправяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.