Расія страціла пад Бахмутам у 5 разоў больш салдат, чым Украіна
Разбураны Бахмут / AFP
Расія страціла пад Бахмутам у 5 разоў больш салдат, чым Украіна. Пра гэта CNN распавёў на ўмовах ананімнасці прадстаўнік NATO. Паводле яго слоў, такія высновы зроблены на падставе аналізу шматлікіх фактараў. Пры гэтым, нягледзячы на такія суадносіны, страты ўкраінскага войска ў Бахмуце ацэньваюцца як вельмі значныя.
У панядзелак прэс-служба прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага заявіла, што на пасяджэнні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага вайсковае кіраўніцтва выказалася "за працягненне абарончай аперацыі і далейшае ўзмацненне нашых пазіцый у Бахмуце". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выкарыстоўваюцца рэзервы для правядзення контратак і недапушчэння акружэння ўкраінскіх падраздзяленняў у Бахмуце (горад абараняюць і беларускія вайскоўцы з палка Каліноўскага). "Вагнераўцы" ўжо пачалі хвалявацца, што могуць самі трапіць у акружэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.