Расія выдаткавала не менш за $300 мільёнаў для ўплыву на замежных палітыкаў

Расія выдаткавала не менш за $300 мільёнаў для ўплыву на замежных палітыкаў

У апошнія 8 гадоў Расія выдаткавала не менш за 300 мільёнаў долараў для уплыву на замежныя партыі і палітыкаў у больш чым 20 краінах свету.  Об гэтым піша The Washington Post са спасылкай на агляд амерыканскай выведкі. Агляд быў зроблены па замове адміністрацыя Джо Байдэна гэтым летам. 

Частку дадзеных зараз вырашылі рассакрэціць. Зроблена гэта было, каб зменьшыць здольнасці Расіі ўплываць на палітычныя падзеі ў краінах Еўропы, Афрыкі і іншых месцах. Масква выкарыстоўвала для мэтаў уплыву крыптавалюту, наяўныя грошы і падарункі, былі задзейнічаны таксама рахункі і рэсурсы расійскіх амбасадаў. Атрымальнікаў расійскіх грошай знайшлі  ў Албаніі, Чарнагорыі, Мадагаскары, і, верагодна, Эквадоры. 

Пра атрымальнікаў у Злучаных Штатах інфармацыі ў аглядзе няма, але амерыканскія чыноўнікі кажуць, што іх краіна таксама ўразлівая да расійскага ўплыву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі