Расія зняла санкцыі на пастаўкі сыру і мяса з чатырох беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд з 6 снежня здымае санкцыі на пастаўкі прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемтсваў, паведамляецца на сайце расійскага ведамства.
Маладзечанскаму малочнаму камбінату і Рагачоўскаму мяса-кансерваваму камбінату дазволеныя пастаўкі сыру. Агракамбінат "Сноў" можа пастаўляць у Расію гатовую прадукцыю з мяса птушкі, а Мінскі мясакамбінат — ялавічыну.
Рашэнне было прынятае пасля перамоваў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іванам Смільгінем. Белрускі бок падаў матэрыялы расследаванняў і паведаміў аб прынятых мерах па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Прадукцыя, пастаўленая ў Расію, павінна быць вырабленая з 6 снежня 2019 года і суправаджацца электроннымі ветэрынарнымі сертыфікатамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.