Расіяне даволі высока цэняць беларускія тавары

Фонд грамадскай думкі правёў апытанне расіянаў аб іх спажывецкіх перавагах. "Калі вы купляеце прадукты харчавання, то звяртаеце ўвагу, дзе прадукт быў выраблены, ці не?" На гэтае пытанне 74% адказалі, што так, звяртаюць.

На пытанне "прадуктам харчавання якіх краінаў-вытворцаў яны аддаюць перавагу?" 72% адказалі — расійскія, 10% — беларускія, 7% — украінскія, па 3% — нямецкія і краінаў Балтыі.

Што тычыцца нехарчовых тавараў, то звяртаюць увагу на краіну-вытворцу 65% расіянаў. Тут беларускія тавары ў рэйтынгу перавагаў на 6-м месцы (9%). Наперадзе расійскія — 37%, нямецкія — 20%, японскія — 19%, кітайскія — 13%, турэцкія — 10%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі