Расійскае кіраўніцтва не плануе сустрэчаў з беларускай апазіцыяй

Расійскае кіраўніцтва не мае ў планах сустракацца з беларускімі апазіцыйнымі палітыкамі. Пра гэта, як інфармуе "Інтэрфакс", заявіў Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Па словах дыпламата, афіцыйныя органы і асобы Расійскай Федэрацыі не займаюцца падрыхтоўкай сустрэчы з вядучымі апазіцыйнымі палітыкамі.

Сурыкаў адзначыў, што ў беларускай апазіцыі няма вялікай колькасці прыхільнікаў. "Вось Лукашэнка — вядучы палітык і мы прызнаем гэта адназначна", — заявіў расійскі амбасадар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі