Расійскага амбасадара ў Мінску могуць змяніць

Расійскага амбасадара ў Мінску могуць змяніць

У так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі неўзабаве зменіцца дзяржсакратар. Рыгор Рапота, якому споўнілася 77 гадоў, плануе сысці ў адстаўку. Ён займае гэтую пасаду са снежня 2011 года.

Новым дзяржсакратаром можа стаць цяперашні амбасадар Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў — яго кандыдатура разглядаецца як асноўная. Пра гэта журналістам РБК паведаміла крыніца, блізкая да расійскага ўрада.

Мезенцаў займае пасаду расійскага амбасадара ў Мінску з 30 красавіка 2019 года.

Дарэчы, напрыканцы студзеня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы абмяркоўвалі, як паведамлялася, кадравыя пытанні. Пры гэтым не ўдакладнялася, якія менавіта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі