Расійская авіяцыя вызваліла беларускія аэрадромы
Расійскай авіяцыі, якая прымала ўдзел у вайсковых вучэннях "Захад-2009", больш няма на беларускіх аэрадромах. На месца пастаяннай дыслакацыі пераляцелі больш за 40 самалётаў і верталётаў Ваенна-паветраных сілаў Расіі.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, на радзіму адправіліся больш за 500 тэхнікаў і іншых авіяцыйных спецыялістаў. Раней па чыгунцы вярнуліся ў Расію танкісты, мотастралкі і іншыя вайскоўцы сухапутных войскаў.