Расійская "гуманітарная калона" знайшлася пад Варонежам

Аўтакалона з гуманітарным грузам з Расіі спынілася на вайсковай авіябазе Малшава пад Варонежам. Грузавікі, не дайшоўшы да ўкраінскай мяжы Харкаўскай вобласці, павярнулі на ўсход, перадае ВВС.

Нейкі час было невядома, дзе менавіта знаходзіцца калона. Недалёка ад Варонежа яе выявілі журналісты. Украінскі бок упэўнены, што калона трапіць на тэрыторыю Украіны ў раёне пасёлка Ізварын Луганскай вобласці. Гэтую мясцовасць кантралююць баевікі. У Крамлі заяўляюць, што калона працягне рухацца па тэрыторыі Расіі.

Кіеў кажа, што не верыць у дэклараваныя мэты гэтай місіі і мяркуе прамое ваеннае ўварванне Расіі пад выглядам гуманітарнай дапамогі. Украінская ўлада згодная прыняць груз толькі пры ўмове, што яго будуць суправаджаць на тэрыторыі Украіны прадстаўнікі Чырвонага Крыжа. У арганізацыі заяўляюць, што не маюць звестак пра змест грузавікоў.

Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі