Расійская нафта паступіла толькі на "Нафтан"
Перапрацоўка расійскай нафты пачалася на наваполацкім "Нафтане". На Мазырскі НПЗ нафта яшчэ не паступала, перадае БЕЛТА са спасылкай на канцэрн "Белнафтахім".
"Нафта на "Нафтан" паступае, пачалася яе перапрацоўка. З 17:00 4 студзеня на Нафтан паступіла 26,5 тысяч тон нафты. Захоўваецца мінімальная загрузка прадпрыемства", — кажуць у канцэрне.
Як паведамлялася раней, з 1 студзеня Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь: краіны не дамовіліся пра кошты на сыравіну.
Пасля гэтага беларускія НПЗ знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. Беларусь часова спыніла экспарт нафтапрадуктаў, каб забяспечыць бензінам унутраны рынак.
4 студзеня "Белнафтахім" заявіў, што з Расіяй дасягнутая дамоўленасць на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі. У той жа дзень нафта пачала паступаць на "Нафтан".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.