Расійская ракета патрапіла ў шматпавярховік у Харкаве, пад заваламі ёсць людзі

Наступствы расійскага нападу на Харкаў

Наступствы расійскага нападу на Харкаў / @synegubov

Расія ноччу і раніцай нанесла ракетныя ўдары па Кіеве і Харкаву. У Харкаве адна з ракет патрапіла ў шматпавярховы жылы дом, паведаміў кіраўнік мясцовай дзяржадміністрацыі Алег Сінягубаў. "Разбураны пад'езды, пад заваламі знаходзяцца людзі", — напісаў ён. Пазней Сінягубаў паведаміў, што як мінімум адна жанчына загінула, яшчэ чатырох чалавек, у тым ліку дзесяцігадовую дзяўчынку забралі ў лякарню. Дзве жанчыны знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго, паводле яго папярэдніх звестак, у выніку сённяшняга абстрэлу Харкава загінулі 2 чалавекі, 28 чалавек атрымалі раненні.

У Генеральным штабе УСУ заявілі, што ў ноч на 23 студзеня расіяне ўдарылі па Харкаве і горадзе Балаклеі Харкаўскай вобласці чатырма ракетамі С300/400. Пашкоджанні атрымалі аб'ект грамадзянскай інфраструктуры і прыватныя дамы. Hromadske піша, што серыю выбухаў чулі ў Харкаве і раніцай — выбухаў было не менш за шэсць. Паветраныя сілы Украіны паведамілі, што Расія наносіць удары, верагодна, ракетамі Х-22. Пасля абстрэлу ў частцы раёнаў горада знікла святло. Зноў былі пашкоджаны прыватныя дамы, разбурана санаторная школа для хворых дзяцей. Адна з ракет патрапіла ў газаправод.

Выбухі грымелі гэтай раніцай таксама ў Кіеве і Кіеўскай вобласці. Працавала супрацьпаветраная абарона. Гарэлі аўтамабілі і нежылы будынак. У Святошынскім раёне з-за падзення абломкаў загарэлася кватэра ў шматпавярхоўцы, былі пашкоджаны балконы з 1 па 5 паверх. Мэр Кіева Віталь Клічко кажа пра 9 пацярпелых. 8 з іх шпіталізаваны. Аднаму спатрэбілася рэанімацыя.

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны пазней паведаміў, што Расія выкарыстала пры нападзе 41 ракету. 21 з іх украінцы здолелі збіць. Залужны таксама адзначыў, што большасць расійскіх ракет атакавалі па балістычнай траекторыі, але не ўсе з іх здолелі дасягнуць мэты.

Российская ракета попала в многоэтажку в Харькове, под завалами остаются люди
Наступствы расійскага нападу на Кіеў / Кіеўская гарадская адміністрацыя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі