Расійскі часопіс аштрафавалі за інтэрв'ю з Сяргеем Міхалком
Суд аштрафаваў выданне за нецэнзурную лексіку.
Сіманаўскі суд Масквы аштрафаваў рэдакцыю часопіса Maxim за нецэнзурную лексіку ў інтэрв'ю вядомага рок-музыкі Сяргея Міхалка. Штраф склаў 25 тысяч расійскіх рублёў — гэта каля 7 млн беларускіх.
Інтэрв'ю лідара гурта Brutto пад загалоўкам "Не, я ў Расію не паеду" дагэтуль застаецца на сайце выдання. Праўда, нецэнзурныя словы, ужытыя Міхалком, абазначаныя зорачкамі.
Дарэчы, гэтае ж інтэрв'ю стала прычынай таго, што Раскамнагляд вынес рэдакцыі часопіса другое за год папярэджанне.