Расійскі футбаліст "Іслачы" перахварэў на COVID-19 і вымушаны завяршыць кар'еру
27-гадовы расійскі паўабаронца футбольнага клуба "Іслач" Сандро Цвейба ў Беларусі перахварэў на COVID-19. Пасля гэтага ў яго пачаліся праблемы з сэрцам. У выніку футбаліст вымушаны завяршыць гульнявую кар'еру.
У гутарцы з Tribuna.com спартовец расказаў, што на бессімптомны каранавірус у "Іслачы" перахварэла палова каманды.
"Мне далі тыдзень адпачынку, але праблема нікуды не сышла. І я прыняў рашэнне зʼехаць у Маскву на абследаванне і лячэнне. На той момант ужо было зразумела, што гэта праблемы з сэрцам", — кажа Цвейба.
У 2020 годзе Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, якая не спыніла фуібольны чэмпіянат падчас пандэміі COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.