Расійскі футбаліст — пра Беларусь: заробак $200 і нумар у гасцініцы з 70-х

Кірыл Маляроў / vk.com
Кірыл Маляроў / vk.com

Абаронца расійскага футбольнага клуба "Балтыка" Кірыл Маляроў у інтэрв'ю sport24.ru распавёў, што атрымліваў самы малы заробак падчас выступу ў чэмпіянаце Беларусі. У 2020-м ён гуляў за бабруйскую "Белшыну". "Заробак у мяне быў 200 долараў", — кажа футбаліст.

"Памятаю першыя ўражанні ад Бабруйска — прыехаў туды ноччу, трэба засяляцца, — працягвае ўспамінаць расіянін. — Пад'язджаем да гасцініцы, цемра вакол, побач піўнуха. Машыну нават паставіць няма дзе. Я з дзяўчынай быў, хоць ёй весела. Спачатку нам далі звычайны нумар — гэта нават не 90-я, а 70-я".

Расійскі футбаліст абураецца і арганізацыяй працы ў беларускім клубе. "Экіпіроўкі для мяне не было, я спачатку ў сваім трэніраваўся, — расказвае ён далей. — ...Да мяне адразу падышлі: "Абаронцаў у нас шмат, адправім цябе наперад". "Што за трызненне, — думаю. — Навошта наогул клікалі?". "Можа, будзеш крайнім паўабаронцам?". У выніку гуляў нападаючым. З таго, што там спадабалася — лазня на базе добрая".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі