Расійскі крэдыт не пайшоў на падтрымку золатавалютных рэзерваў Беларусі
У верасні яны скараціліся на 285 млн долараў і на 1 кастрычніка складалі 6 млрд 4 млн 600 тысяч долараў.
Як вядома, 29 верасня Беларусь атрымала 1 млрд 550 млн долараў крэдыту ад Расіі. Як паведамляла Міністэрства фінансаў нашай краіны, сродкі прадастаўлены на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу і для папаўнення золатавалютных рэзерваў.
Аналітыкі ж меркавалі, што за кошт крэдыту беларускі бок зможа разлічыцца за атрыманы раней брыдж-крэдыт "Банка ВТБ" (Расія). Стан золатавалютных рэзерваў на пачатак кастрычніка пацвярджае гэтую здагадку, адзначае БелаПАН.
Фота — ria.ru