Расійскі палітолаг: Расія не павінна застацца ўбаку ад арыштаў у Беларусі

Расійскі палітолаг: Расія не павінна застацца ўбаку ад арыштаў у Беларусі

Расія не павінна заставацца ўбаку ад арыштаў прарасійскіх публіцыстаў у Беларусі. З такой заявай выступіў палітолаг, сябра Грамадскай палаты РФ Сяргей Маркаў, перадае eer.ru.

Як вядома, 6 снежня ў Беларусі арыштавалі Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна, якія пісалі антыбеларускія артыкулы для шэрагу расійскіх СМІ. Іх абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варажнечы.

"У апошнія гады ў Беларусі ў афіцыйных СМІ назіраецца антырасійская прапаганда, але не ў такіх жорсткіх формах, як на Украіне, аднак усё ж такі ёсць. Прапаганда сканцэнтравалася вакол ідэі незалежнасці Беларусі. Людзі, якія заклікаюць да максімальнага саюзу з Расіяй, выклікаюць падазрэнні. І арышты звязаныя менавіта з гэтым. З сітуацыяй неабходна разбірацца. І калі арышты людзей звязаныя менавіта з іх прарасійскай пазіцыяй, то неабходна ў беларускага кіраўніцтва ў мяккай форме папрасіць вызваліць іх, не даводзячы справу да канфліктнай сітуацыі, бо яна можа стаць прадметам новых маніпуляцый", — заявіў Маркаў.

Палітолаг вылучыў прычыны, па якіх у беларускага кіраўніцтва маглі з'явіцца антырасійскія настроі. Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка бачыць пагрозу ў працэсах інтэграцыі з Расіяй. Таксама беларускім кіраўніком, на думку Маркава, можа рухаць рэўнасць да Уладзіміра Пуціна, які перашкодзіў Лукашэнку пазмагацца за пасаду кіраўніка аб'яднанай дзяржавы Беларусі і Расіі пры старым Барысе Ельцыне.

Уплыў на беларускія ўлады аказвае і Захад. "Санкцыі з Беларусі, напрыклад, знялі шмат у чым за антырасійскую прапаганду", — заявіў Маркаў.

Грамадская палата Расійскай Федэрацыі, куды ўваходзіць у Маркаў, ажыццяўляе ўзаемадзеянне грамадзян з органамі дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання дзеля ўліку патрэбаў і інтарэсаў грамадзян, абароны іх правоў і свабод пры фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі