Расійскім дзяржаўным СМІ загадалі менш гаварыць пра Трампа
Расійскім дзяржаўным СМІ загадалі менш гаварыць пра Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе Bloomberg, які спасылаецца на неназваныя крыніцы. Адзначаецца, што кіраўніцтва Расіі не выключае, што палітыка новага прэзідэнта ЗША ў дачыненні Масквы не будзе такой сяброўскай, як чакалася (напрыклад, днямі ў Белым доме ўзнікла тэма Крыма). З іншага боку, у Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, нібыта, спасылаюцца на тое, што значна зніжаецца інтарэс аўдыторыі да нядаўняй змены ўлады ў Злучаных Штатах, піша meduza.io.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў каментуючы на просьбу "Газеты.Ру" публікацыю, толькі сказаў: "Ляцяць качкі".